Размовы:Раёны Украіны
Артыкул змяшчае тэкст, перакладзены з артыкула Райони України з раздзела Вікіпедыі на ўкраінскай мове. Арыгінальны тэкст, як і гэты пераклад, апублікаваны на ўмовах ліцэнзій Creative Commons Attribution-ShareAlike License і GNU Free Documentation License. Пералік аўтараў знаходзіцца на старонцы гісторыі правак арыгінальнага артыкула. |
Звярніце увагу на перадачу назваў гарадоў Украіны на беларускую мову - Гарады Украіны. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 12:06, 15 лістапада 2014 (MSK)
- Дзякуй, буду больш уважлівым. --Kalinowski (размовы) 12:24, 15 лістапада 2014 (MSK)
Не Краснапэракопскі раён? --Artificial123 (размовы) 13:30, 15 лістапада 2014 (FET)
- Не, паводле кодэксу ўкраінская літара «е» ў любых пазіцыях перадаецца на беларускую мову як «э». --Kalinowski (размовы) 13:55, 15 лістапада 2014 (MSK)
- ТКП спасылаецца (п. 5.2.1) на Закон 2008 года (§ 4), але там гаворыцца, што "Ва ўласных імёнах са славянскай лексічнай асновай і ў даўно запазычаных словах з неславянскіх моў у ненаціскных складах гук [э] падпарадкоўваецца агульным правілам акання –– пасля цвёрдых зычных ён чаргуецца з [а] і абазначаецца на пісьме літарай а: Беразіно', Чарапаве'ц, Жамчу'жнікаў, Чарнышэ'ўскі, Шаўчэ'нка, Чалю'скін, лі'тара, транслітара'цыя".--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 07:22, 20 лістапада 2014 (MSK)
- Так у п. 5.2.1 ТКП наадварот напісана, што «Адлюстроўваецца толькі пераход «о» ў «а». Пераход «е» ў «а» не адлюстроўваецца, паколькі захаванне ненаціскнога «э» ў словах іншамоўнага паходжання дапускаецца правіламі беларускай арфаграфіі». А ў прыкладах — я не заўважыў раней — падаюцца такія гарады, як Тэрнопіль, Чэркасы, Мукачэвэ і Бэрдычыў.--Kalinowski (размовы) 08:22, 20 лістапада 2014 (MSK)
- Гэта проста прыклады транслітарацыі, абласныя цэнтры Цярнопаль і Чаркасы можна лічыць выключэннямі --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:02, 20 лістапада 2014 (MSK)
- Так у п. 5.2.1 ТКП наадварот напісана, што «Адлюстроўваецца толькі пераход «о» ў «а». Пераход «е» ў «а» не адлюстроўваецца, паколькі захаванне ненаціскнога «э» ў словах іншамоўнага паходжання дапускаецца правіламі беларускай арфаграфіі». А ў прыкладах — я не заўважыў раней — падаюцца такія гарады, як Тэрнопіль, Чэркасы, Мукачэвэ і Бэрдычыў.--Kalinowski (размовы) 08:22, 20 лістапада 2014 (MSK)
- ТКП спасылаецца (п. 5.2.1) на Закон 2008 года (§ 4), але там гаворыцца, што "Ва ўласных імёнах са славянскай лексічнай асновай і ў даўно запазычаных словах з неславянскіх моў у ненаціскных складах гук [э] падпарадкоўваецца агульным правілам акання –– пасля цвёрдых зычных ён чаргуецца з [а] і абазначаецца на пісьме літарай а: Беразіно', Чарапаве'ц, Жамчу'жнікаў, Чарнышэ'ўскі, Шаўчэ'нка, Чалю'скін, лі'тара, транслітара'цыя".--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 07:22, 20 лістапада 2014 (MSK)
Тады трэба і Сімферопаль перанесці. Таксама раёны Іллінэцкі, Мурованакурылавэцкі, Чэрнівэцкі, Могыліў-Падільскі… Таксама незразумела, як правільна пісаць канчаткі. Савецкы, але Краснапэрэкопскі. --Artificial123 (размовы) 11:43, 17 лістапада 2014 (FET)
- Яшчэ. У абласцях, дзе працуе закон КоКи, трэба даваць назвы на мовах нац. меншасцей, як гэта зроблена ў Крыме. --Artificial123 (размовы) 11:45, 17 лістапада 2014 (FET)
- Мне здавалася, гэты закон быў скасаваны ў лютым, ці я памыліўся? --Kalinowski (размовы) 12:58, 17 лістапада 2014 (MSK)
- Яго зноў прынялі. Так паводле таго ж закону і ў Крыме назвы даюцца. --Artificial123 (размовы) 13:29, 17 лістапада 2014 (FET)
- Я па сутнасці перакладаю ўсё з украінскамоўнага артыкула, дзе падаюцца толькі ўкраінскія назвы ўсюды акрамя Крыма, для якога, судзячы па старонцы размоў, зроблена выключэнне, бо Крым з'яўляецца аўтаномнай рэспублікай. --Kalinowski (размовы) 14:08, 17 лістапада 2014 (MSK)
- Справа не ў аўтаномнасці. Тут нейкія падвойныя стандарты. Лепш зрабіць у Закарпацці на венгерскай мове і г. д. Акрамя таго, у Крыме пры Украіне крымскататарская мова атрымала статус толькі з законам КоКи. Таму лічу, што трэба ўсё рабіць аднолькава. --Artificial123 (размовы) 14:11, 17 лістапада 2014 (FET)
- Тады, на мой погляд, лепш проста з Крыма прыбраць усё. Таму што пісаць артыкул пра раёны Украіны не так, як у самой Украіне, — гэта, мне здаецца, ужо нейкая палітыка і пошук канфліктаў. --Kalinowski (размовы) 14:34, 17 лістапада 2014 (MSK)
- Справа не ў аўтаномнасці. Тут нейкія падвойныя стандарты. Лепш зрабіць у Закарпацці на венгерскай мове і г. д. Акрамя таго, у Крыме пры Украіне крымскататарская мова атрымала статус толькі з законам КоКи. Таму лічу, што трэба ўсё рабіць аднолькава. --Artificial123 (размовы) 14:11, 17 лістапада 2014 (FET)
- Я па сутнасці перакладаю ўсё з украінскамоўнага артыкула, дзе падаюцца толькі ўкраінскія назвы ўсюды акрамя Крыма, для якога, судзячы па старонцы размоў, зроблена выключэнне, бо Крым з'яўляецца аўтаномнай рэспублікай. --Kalinowski (размовы) 14:08, 17 лістапада 2014 (MSK)
- Яго зноў прынялі. Так паводле таго ж закону і ў Крыме назвы даюцца. --Artificial123 (размовы) 13:29, 17 лістапада 2014 (FET)
- Мне здавалася, гэты закон быў скасаваны ў лютым, ці я памыліўся? --Kalinowski (размовы) 12:58, 17 лістапада 2014 (MSK)
Мангушскага раёна ў Данецкай вобласці не існуе --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 13:16, 20 студзеня 2015 (MSK)
- Выправіў. --Kalinowski (размовы) 13:56, 20 студзеня 2015 (MSK)
Арфаграфічны жах
[правіць зыходнік]Якой арфаграфіяй карысталіся аўтары?! Гэта і не па-ўкраінску і не па-беларуску. Проста здзек з абедзвюх моў адразу! --Чобат (размовы) 23:40, 8 чэрвеня 2015 (MSK)
- Гэта напісанне ў адпаведнасці з ТКП. Заўважу, што гэты спіс ужо паўгады стаіць у кандыдатах у выдатныя, таму лепей пытанні арфаграфіі, калі яны ў Вас ёсць, абмяркоўваць там.--Artsiom91 (размовы) 23:47, 8 чэрвеня 2015 (MSK)